Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 

        Паважаныя сябры, жыхары  Гомельскага  раёна, ветэраны і ўдзельнікі Вялікай  Айчыннай  вайны!

Ад  імя  прэзідыўма  Савета  Гомельскага  раённага  абяднання прафсаюзаў

прыміце  словы  віншавання  з  галоўным  святам  нашай  дзяржавы – 

           з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дзень  Незалежнасцісвята тых,  хто любіць Радзіму, ганарыцца яе багатай  гістарычнай , культурнай,

духоўнай  спадчынай, шануе ратныя традыцыі сваіх продкаў, гатовы працаваць у імя будучыні роднай Беларусі.

Гэтае  свята  увасобіла  ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, стала  яркім сведчаннем самаахвярнасці

і любові да Радзімы.  У гэты дзень мы аддаём даніну вялікай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад

загінуўшымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы, дзякуем  пасляваенным  пакаленням за аднаўленне нашай   

краіны з руін і попелу, выказваем словы ўдзячнасці суайчыннікам, якія сёння добрасумленнай працай  ўмацоўваюць

эканоміку, развіваюць беларускую культуру, навуку, адукацыю, надзейна забяспечваюць бяспеку краіны.

           У гэты светлы і ўрачысты дзень прыміце самыя цёплыя пажаданні добрага здароўя, шчасця і дабрабыту,

новых дасягненняў на карысць роднай зямлі.  

          Няхай усе нашы пачынанні будуць паспяховымі, а новыя перамогі нададуць сіл для будучых здзяйсненняў.

         Міру, дабра і працвітання ўсім !

                                                                                                                                               Старшыня раённага  аб’яднання  прафсаюзаў

                                                                                                                                                                                                   Ларыса Леглік